БЕЛ Ł РУС

«Пуцін не ведае, як выйсці з вайны». Вэнс заявіў пра тупік ва ўкраінскім урэгуляванні

19.05.2025 / 18:6

Nashaniva.com

У Белым доме лічаць, што працэс урэгулявання канфлікту ва Украіне зайшоў у тупік. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, перадае Sky News.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images

Па словах Вэнса, відавочна, што кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін «не ведае, як выйсці з вайны». Менавіта таму прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і збіраецца перагаварыць з ім па тэлефоне 19 мая.

«Мы разумеем некаторую тупіковасць сітуацыі. Прэзідэнт збіраецца сказаць Пуціну: «Паслухайце, вы сур'ёзна настроеныя? Ёсць шмат эканамічных выгод ад пацяплення стасункаў паміж Расіяй і астатнім светам, але вы не атрымаеце гэтых выгод, калі працягнеце забіваць мноства нявінных людзей», — заявіў Вэнс.

З ягонага пункту гледжання, калі Расія не гатовая да дыялогу, то «ў канчатковым выніку ЗША павінны сказаць, што гэта не наша вайна».

«Прэзідэнт Трамп ясна даў зразумець: Злучаныя Штаты не маюць намеру таптацца на месцы. Нам патрэбныя вынікі. Перамовы ідуць ужо нейкі час, мы бачым пэўны тупік».

Сённяшні званок Трампа Пуціну — трэці з моманту ягонай інаўгурацыі. Папярэднія адбыліся 12 лютага і 18 сакавіка. 

Чытайце таксама:

Трамп і Пуцін правядуць тэлефонную размову а 17-й

ТАСС двойчы мяняла загаловак для каментара Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле

Мерц: Еўропа далёкая ад таго, каб гаварыць аб увядзенні войскаў ва Украіну

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні

Макрон і Стармер упэўненыя, што становішча ва Украіне зменіць толькі ціск на Маскву

Каментары да артыкула