БЕЛ Ł РУС

Мексіканскі карабель сутыкнуўся з Бруклінскім мостам. Ёсць пацярпелыя ВІДЭА

18.05.2025 / 7:47

Nashaniva.com

Навучальны карабель ВМС Мексікі Cuauhtémoc пакідаў Нью-Ёрк і ўрэзаўся ў Бруклінскі мост. Як вынікае з відэа, паруснік не разлічыў вышыню мачтаў, якія ўдарыліся ў мост.

Падраздзяленне паліцыі Нью-Ёрка ў порце рыхтуецца да пасадкі на мачтавы вучэбны карабель ВМС Мексікі, які сутыкнуўся з Бруклінскім мостам 17 мая 2025 года. Фота: AP Photo / Yuki Iwamura

У Нью-Ёрку адбылося сутыкненне паруснага вучэбнага судна Ваенна-марскіх сіл Мексікі з Бруклінскім мостам. У выніку інцыдэнту пацярпелі каля 20 чалавек, чацвёра з якіх атрымалі сур’ёзныя траўмы.

Паводле слоў мэра Нью-Ёрка Эрыка Адамса, у момант здарэння на борце знаходзіліся 277 пасажыраў. Усе яны былі аператыўна эвакуіраваны.

У сувязі з аварыяй рух па Бруклінскім мосце быў часова прыпынены прыкладна на 40 хвілін. Гарадскія ўлады Нью-Ёрка разам з прадстаўнікамі мексіканскага ўрада праводзяць расследаванне і ліквідуюць наступствы інцыдэнту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула