БЕЛ Ł РУС

У ЗША з-за тарнада загінулі больш за 20 чалавек

17.05.2025 / 20:43

Nashaniva.com

Як мінімум 14 чалавек загінулі ў штаце Кентукі і яшчэ сем — у Місуры, у тым ліку пяць — у сталіцы штата Сэнт-Луісе.

Фота: AP

Улады Сент-Луіса назвалі тое, што адбылося, «адным з самых страшных штармоў» у гісторыі. З-за непагадзі там атрымалі пашкоджанні каля пяці тысяч будынкаў.

Паводле інфармацыі AP, тарнада пранёсся па акрузе Лорэл у Кентукі позна ўвечары ў пятніцу, 16 мая. Падобным чынам сітуацыя развівалася ў Сент-Луісе. У пятніцу днём у горадзе пачаўся шторм, а ўвечары тарнада пранёсся па буйной дарозе, зрываючы дахі з дамоў, вырываючы з коранем дрэвы і пашкоджваючы лініі электраперадачы.

Фота: AP

Таксама буйныя тарнада, але без чалавечых ахвяр, былі зафіксаваныя ў штатах Ілінойс і Індыяна.

Паводле сайта Power outage.us, з-за непагадзі без электрычнасці засталіся 700 000 дамоў і прадпрыемстваў у дзесятку Штатаў. Найбольш моцна пацярпелі штаты Місуры і Кентукі. 

У гарадах, якія падвергліся стыхійнаму бедству, працягваецца пошук пацярпелых. Як перадае тэлеканал CNN, у Сент-Луісе ў выратавальнай аперацыі задзейнічаны звыш 500 ратавальнікаў.

Чытайце таксама:

Моцны вецер пашкодзіў дахі, паваліў дзясяткі дрэваў — МНС расказала пра наступствы ўчорашняй буры

У Глыбоцкім раёне заўважылі аблокі, падобныя да вымені. Што за яны?

У Ганцавіцкім раёне заўважылі віхор ВІДЭА

У Мінску заўважылі смерч? Белгідрамет пракаментаваў

Каментары да артыкула