БЕЛ Ł РУС

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку

17.05.2025 / 17:21

Nashaniva.com

Адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка быў затрыманы ў абед 15 мая, паведамляе ў фэйсбуку адзін з ягоных калег-вікіпедыстаў.

Максім Лепушэнка. Фота: Будзьма

«Ён адзін са старэйшых дзейных рэдактараў раздзела, адзіны бюракрат і найстарэйшы адміністратар — атрымаў адпаведны сцяг яшчэ ў 2007 годзе. У асноўным пісаў па старажытнай гісторыі Беларусі, але больш сачыў за парадкам у раздзеле і мадэраваў розныя спрэчкі», — паведамляюць пра Максіма Лепушэнку.

Затрыманне Максіма Лепушэнкі стала не першым выпадкам рэпрэсій апошняга часу, скіраваных супраць аўтараў і рэдактараў беларускай Вікіпедыі. 

Так, рэдактары беларускай Вікіпедыі заўважылі, што адна з адміністратараў раздзела, Вольга Сітнік, вядомая пад нікам Хомелка, знікла 17 красавіка — раптоўна перастала правіць артыкулы і выходзіць на сувязь. Тады яе адпусцілі, але неўзабаве затрымалі зноў і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

У снежні 2024 года быў затрыманы Stary Jolup, актыўны рэдактар раздзела альтэрнатыўным правапісам. Праўда, яго справа не была звязаная з рэдагаваннем артыкулаў.

Пасля, 13 сакавіка 2025 года, знік Kazimier Lachnovič (сапраўдае імя невядомае), адзін з чатырох адміністратараў і бюракрат таго ж раздзела «тарашкевіцай». Сувязь з ім з таго часу адсутнічае, імаверна, ён быў затрыманы па крымінальнай справе. 

Праз тыдзень пасля знікнення Ляхновіча выйшаў прапагандысцкі матэрыял Людмілы Гладкай, у якім прагучала, што Вікіпедыя — гэта зброя масавага паражэння супраць краін постсавецкай прасторы, а беларускі раздзел рэдагуецца з Польшчы.

Затрыманне на працягу пары месяцаў адразу некалькіх беларускіх адміністратараў Вікіпедыі выглядае часткай адной акцыі, што падмацоўваецца нападкамі прапагандыстаў без дай прычыны. 

Чытайце таксама:

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі

Новая эра свабодных ведаў. Вікіпедыя робіць стаўку на штучны інтэлект

Прапагандысты разганяюць фэйк пра выдаленне артыкула пра Хатынь у Вікіпедыі

Адкуль столькі жудасных партрэтаў знакамітасцяў у «Вікіпедыі»? Цяпер гэта спрабуюць выправіць

Рэдактар беларускай Вікіпедыі: Будучыня праекта — за штучным інтэлектам

Каментары да артыкула