БЕЛ Ł РУС

У Пінску рыбака адправілі на «хімію» за лоўлю рыбы падчас нерасту

17.05.2025 / 16:20

Nashaniva.com

Мужчына рыбачыў з сеткамі і ў забродным камбінезоне на возеры Гарадзішчанскім у красавіку 2025 года — якраз у перыяд дзеяння нераставай забароны. У выніку яму ўдалося вылавіць 120 рыбін, але на беразе чалавека ўжо чакалі інспектары аховы прыроды.

Фота ілюстрацыйнае

Шкоду прыродзе ацанілі ў 16 921 рубель 80 капеек. Рыбаку прызначылі пакаранне — 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама з мужчыны спагналі шкоду, наклалі штраф у 1260 рублёў і канфіскавалі камбінезон як сродак здзяйснення злачынства.

Чытайце таксама:

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася

Вясковец напаў на рыбака і распыліў у твар пярцовы балончык, прыняўшы яго за браканьера

У Магілёве рыбакі налавілі ў Дняпры чырванакніжнікаў і атрымалі вялікі штраф з хатняй «хіміяй»

Каментары да артыкула