БЕЛ Ł РУС

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме

15.05.2025 / 7:51

Nashaniva.com

Відэа пераходу мігрантаў праз памежны плот апублікаваў Падляскі аддзел памежнай аховы Польшчы, заўважыў Reform.

Скрыншот з відэа: Straż Graniczna

Здарэнне адбылося раніцай 14 траўня на ўчастку заставы ля Чарамшы. Па відэа, апублікаваным памежнікамі, бачна, як тры персоны праразаюць плот і пералазяць праз яго.

«Мігранты з дапамогай шліфавальнай машынкі знішчылі тэхнічныя сродкі бяспекі на мяжы. У іх таксама была з сабой лесвіца. У складзе групы замежнікаў у тэхнічнай загароды з беларускага боку знаходзіліся двое асоб у форме, якія садзейнічалі незаконнаму перасячэнню мяжы», — пішуць памежнікі.

Аднаго з мігрантаў затрымалі ў памежнай паласе, а яшчэ двух — трохі пазней. Сярод затрыманых — двое грамадзян Афганістана і адзін грамадзянін Пакістана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула