БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Гарантаваць бяспеку падчас параду ў Маскве прасіў Кітай

13.05.2025 / 18:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на брыфінгу 13 мая паведаміў, што Кітай і шэраг іншых краін звярталіся да Украіны з просьбай гарантаваць ім бяспеку падчас параду ў Маскве 9 мая.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

Паводле слоў Зяленскага, Кітай падтрымаў ініцыятыву Украіны аб 30-дзённым спыненні агню. З кітайскага боку, маўляў, паступілі сігналы падтрымкі гэтай прапановы, але Кітай разам з іншымі дзяржавамі выказваўся за гарантаванне бяспекі з 8 па 10 мая, калі ў рэгіёне знаходзіліся міжнародныя лідары, у тым ліку і з Кітая.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна не наносіла ніякіх удараў па парадзе ў Маскве, нягледзячы на сцвярджэнні расійскай прапаганды. Ён заявіў, што Украіна выконвае свае абяцанні.

Аднак, паводле слоў украінскага прэзідэнта, нават падчас абвешчана Пуціным трохдзённага перамір'я Расія працягвала атакі. Зяленскі паведаміў, што за гэтыя дні Расія нанесла 115 авіяўдараў, скінула 197 кіраваных авіябомбаў, здзейсніла больш за 12 тысяч абстрэлаў, у тым ліку 187 з рэактыўных сістэм залпавага агню, і выкарыстала 7303 беспілотнікі-камікадзэ для ўдараў па цывільнай інфраструктуры.

Чытайце таксама:

Зяленскі ў Стамбуле не будзе сустракацца ні з кім з прадстаўнікоў Расіі, акрамя Пуціна

Офіс Зяленскага: Спачатку спыненне агню на 30 дзён, потым усё астатняе

Зяленскі адказаў на прапанову Пуціна аб перамовах

Зяленскі: Украіна змагалася з нямецкім нацызмам, а цяпер змагаецца з рускім

Каментары да артыкула