Пуцін не паляціць у Стамбул у сераду
Крыніца Gulagu.net, блізкая да Федэральнай службы аховы паведаміла, што служба бяспекі Пуціна не плануе яго візіт у Турцыю. Інфармацыя актуальная на 9:30 па маскоўскім часе.
Artem Priakhin / SOPA Images / LightRocket via Getty Images
У той жа час да палёту ў Стамбул рыхтуюць борт лётнага атраду «Расія» для Сяргея Лаўрова і Юрыя Ушакова.
Крыніца дапусціла, што ў выпадку нейкай (вельмі малаверагоднай) асабістай дамоўленасці з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, рашэнне аб падрыхтоўцы візіту Пуціна можа быць прынята ў любы момант.
На гэты момант на 15 мая ў раскладзе Пуціна запланаваныя сустрэчы ў Крамлі.
Чытайце таксама:
Зяленскі ў Стамбуле не будзе сустракацца ні з кім з прадстаўнікоў Расіі, акрамя Пуціна
Трамп дапусціў, што можа прыехаць у Турцыю, дзе Зяленскі будзе чакаць Пуціна