БЕЛ Ł РУС

«Эксперымент завершаны». Кір Стармер абвясціў пра абмежаванне іміграцыі ў Вялікабрытанію

12.05.2025 / 22:6

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер прэзентаваў стратэгію, накіраваную на скарачэнне легальнай іміграцыі ў краіну. Пра гэта гаворыцца ў заяве брытанскага прэм'ера, зробленай 12 мая.

Рынак Уайтчэпел у Лондане. Фота: Mike Kemp/In Pictures via Getty Images

Кір Стармер адзначыў, што новая стратэгія «нарэшце верне кантроль над межамі» і завершыць «варты жалю перыяд для брытанскай палітыкі», раскрытыкаваўшы кансерватыўны ўрад Борыса Джонсана.

Па словах Стармера, нягледзячы на тое, што Кансерватыўная партыя выступала з лозунгам «вярніце сабе кантроль», паміж 2019 і 2023 гадамі чыстая міграцыя ў Вялікабрытанію вырасла ў чатыры разы, дасягнуўшы амаль 1 мільёна, што прыкладна роўна насельніцтву Бірмінгема — другога па велічыні горада Злучанага Каралеўства.

«Сёння наш урад закрывае лабараторыю. Эксперымент завершаны. Мы выканаем тое, пра што вы прасілі — зноў і зноў — і мы вернем сабе кантроль над нашымі межамі», — падкрэсліў лідар Лейбарысцкай партыі.

Ён дадаў, што Вялікабрытанія без новых міграцыйных правілаў рызыкуе стаць « востравам чужынцаў, а не нацыяй, якая ідзе наперад разам».

«Калі людзі прыязджаюць у нашу краіну, яны таксама павінны ўзяць на сябе абавязацельства інтэгравацца, вывучыць нашу мову, і наша сістэма павінна актыўна адрозніваць тых, хто гэта робіць, і тых, хто гэтага не робіць. Я думаю, што гэта справядліва», — сказаў прэм'ер.

У той жа час ён заявіў, што краіне трэба «канкураваць за лепшыя таленты ў свеце ў навуцы, тэхналогіях, ахове здароўя», каб эканоміка працавала.

Як адзначаецца на сайце брытанскага ўрада, новая стратэгія атрымала назву «Аднаўленне кантролю над іміграцыйнай сістэмай». Дакумент на 82 старонкі, сярод іншага, прадугледжвае:

Акрамя таго, плануецца павысіць патрабаванні да ведання англійскай мовы, а час, неабходны для атрымання статусу пастаяннага жыхара, зменіцца з 5 да 10 гадоў. Таксама ў Вялікабрытаніі маюць намер пашырыць сістэму налічэння балаў для пасялення ў краіне і атрымання грамадзянства.

Брытанскі ўрад паабяцаў паведаміць пра далейшыя рэформы ўжо гэтым летам. Закон аб бяспецы межаў, прытулку і іміграцыі ў цяперашні час разглядаецца ў парламенце.

Чытайце таксама:

Скакалі з 4 метраў: літоўскія памежнікі паказалі, як пакістанцы і афганцы прарываюцца з Беларусі ў Літву ВІДЭА

Ці расце злачыннасць пасля прыезду імігрантаў? Праверылі на прыкладзе Польшчы

Навошта Лукашэнку спатрэбіліся 150 тысяч пакістанцаў?

«Чым пакістанцы ў Беларусі адрозніваюцца ад беларусаў у Польшчы?»

Каментары да артыкула