28 чэрвеня ў Варшаве пройдзе Кубак Івуліна
28 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца чарговы футбольны Турнір беларускай салідарнасці — IV «Кубак Івуліна». У 2022 годзе яго арганізавалі ў знак салідарнасці з тагачасным палітвязнем Аляксандрам Івуліным і тысячамі іншых палітзняволеных.
«Кубак Івуліна» — гэта не проста футбольны турнір. Гэта — супольнасць. Гэта — салідарнасць. Гэта — клопат.
Як сведчанне таго, што людзі не забываюцца пра тое, што адбываецца ў Беларусі, людзі збіраюцца зноў, каб згуляць, падтрымаць і сказаць «мы памятаем».
Турнір пройдзе 28 чэрвеня 2025 года ў Варшава на AWF (вул. Марымонцкая (Marymoncka), 34. Пачатак у 10:00.
Фармат: 1 дзень, 24 каманды, жывая праграма, дзіцячая зона, эмоцыі як на фінале Лігі чэмпіёнаў.
Рэгістрацыя камандаў — тут.
Чытайце таксама:
Абвешчаны традыцыйны збор на летні адпачынак дзяцей палітвязняў
Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве прыпыняе аказанне прававой дапамогі
«Байсол» маёй эвакуацыяй не займаўся». Два палітвязні выказалі прэтэнзіі Стрыжаку, той адказаў