БЕЛ Ł РУС

Расійскі Следчы камітэт расказаў, што стала прычынай відовішчнага пажару на буравой вышцы «Беларуснафты» на Ямале

12.05.2025 / 16:58

Nashaniva.com

Па факце здарэння на тэрыторыі нафтавага радовішча ў Пураўскім раёне Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расіі завялі крымінальную справу за «парушэнне патрабаванняў прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб'ектаў», паведаміў расійскі Следчы камітэт.

«Папярэдне ўстаноўлена, што 10 мая […] работнікамі прадпрыемстваў «Харампурнафтагаз», «Везерфорд» і «Беларуснафта Сібір» выконваліся работы па абслугоўванні свідравіны, — гаворыцца ў паведамленні. — Супрацоўнікі парушылі патрабаванні прамысловай бяспекі, у выніку чаго адбылося ўзгаранне свідравіны. Падчас пажару пацярпелі трое рабочых, атрыманыя траўмы расцэньваюцца як такія, якія прычынілі цяжкую шкоду здароўю».

Напярэдадні вечарам расійскія медыя распаўсюдзілі відэазапіс з месца здарэння, на якім відаць, як падае адна з буравых вышак, з якой б'е адкрытае полымя.

Чытайце таксама:

У Сібіры загарэлася і абрынулася буравая вышка «Беларуснафты»

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце

Расійская эканоміка ў першым квартале ўпершыню з 2022 года паказала спад

Каментары да артыкула