Зяленскі 15 мая прыляціць у Стамбул, нават калі Расія адмовіцца ад спынення агню
Зяленскі 15 мая прыляціць у Стамбул, нават калі Расія адмовіцца ад спынення агню, піша Axios са спасылкай на аднаго з украінскіх чыноўнікаў, які гаварыў ананімна.
Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images
На мінулым тыдні Дональд Трамп заклікаў да 30-дзённага спынення агню паміж Расіяй і Украінай. Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна да гэтага гатовая.
Пазней Уладзімір Пуцін вылучыў свае ўмовы — прамыя перамовы 15 мая без папярэдняга перамір’я. Зяленскі настойваў, каб баявыя дзеянні былі спынены да сустрэчы, але ў рэшце рэшт напісаў, што чакае Пуціна асабіста 15 мая ў Турцыі.
Чытайце таксама:
Трамп запатрабаваў ад Украіны пачаць перамовы з Расіяй
Зяленскі заявіў, што будзе асабіста чакаць Пуціна ў Турцыі
Офіс Зяленскага: Спачатку спыненне агню на 30 дзён, потым усё астатняе