БЕЛ Ł РУС

Расійскае пасольства расказала, як у Беларусі прайшлі «Бессмяротныя палкі»

9.05.2025 / 20:51

Nashaniva.com

Пасольства Расіі паведаміла, што 9 мая ў Мінску і абласных цэнтрах Беларусі прайшлі акцыі «Бессмяротны полк». Паводле паведамленняў у сацыяльных сетках пасольства, шэсці адбыліся ў Мінску, Брэсце, Гродне, Віцебску, Гомелі і Магілёве, яны ў асноўным былі сумесныя з беларускай «Беларусь памятае».

«Бессмяротны полк» у Гомелі. Фота: t.me/RusEmbassyMinsk

У Брэсце ў акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі так званай «Луганскай народнай рэспублікі» і акупаваных тэрыторый украінскай Запарожскай вобласці.

У Гродне, паводле звестак расійскага пасольства, на супольным шэсці «Бессмяротнага палка» і «Беларусь памятае» сабралася каля 25 тысяч чалавек.

У Віцебску да сумеснай акцыі далучыліся дэлегацыі са Смаленскай вобласці і Башкартастана.

У Магілёве ўдзельнічала афіцыйная дэлегацыя са Смаленскай вобласці Расіі.

У Мінску «Бессмяротны полк» прайшоў разам з беларускай акцыяй «Беларусь памятае», удзельнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі.

Таксама паведамлялася, што на гэтыя выходныя ў Беларусь прыехала шмат расіян, і ў Мінску, як і ў іншых гарадах, гатэлі былі амаль поўнасцю запоўненыя.

Чытайце таксама:

У большасці абласных гарадоў 9 мая правядуць «Бессмяротны полк»

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Каментары да артыкула