БЕЛ Ł РУС

На парад у Гродне вывелі казу. З ёй аказалася складаней, чым з людзьмі ВІДЭА

9.05.2025 / 19:49

Nashaniva.com

У Гродне на парадзе ў гонар Дня Перамогі разам з людзьмі вырашылі правесці па горадзе казу па мянушцы Малышка, якая жыве ў мясцовым заапарку. Удзел жывёліны павінен быў нагадаць партызанскі парад 16 ліпеня 1944 года ў вызваленым Мінску, калі з партызанамі ішоў і іхні талісман-казёл.

Скрыншот з відэа

Як выглядае з відэа, гродзенскую казу перад мерапрыемствам натрэніравалі слаба, таму ў самы адказны момант яна паказала нораў і зламала стройныя шыхты.

У выніку каза з жанчынай, якая вяла жывёліну бліжэй да пачатку калоны, апынуліся за ёй. Прытым каза нават адмаўлялася калону даганяць.

Чытайце таксама:

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

У Мінску адмянілі танкавы фестываль ад Lesta на 9 Мая. А абяцалі «мегападзею»

Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным

У большасці абласных гарадоў 9 мая правядуць «Бессмяротны полк»

Каментары да артыкула