БЕЛ Ł РУС

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

8.05.2025 / 17:3

Nashaniva.com

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай вайны. Сярод здымкаў у тым ліку наведванне царскай сям’ёй гродзенскага шпіталя, піша Hrodna.life.

Здымкі знайшліся ў Цэнтральным дзяржаўным архіве кінафотадакументаў Санкт-Пецярбурга. У Перагудава атрымалася знайсці альбом дабрачыннага санітарнага атрада Гродзенскай крэпасці, а таксама асобныя карткі з альбомаў «Император Николай II и его семья» і «Управление Северо-Западных железных дорог».

Краязнаўца мяркуе, што альбом падрыхтавалі з нагоды візіту царскай сям'і ў Гродна ў 1914 годзе. Тады падчас паездкі Мікалая ІІ на гродзенскія фарты вялікія княжны Вольга і Таццяна наведалі шпіталь дабрачыннага санітарнага атраду Гродзенскай крэпасці.

«Асаблівую каштоўнасць для краязнаўцаў маюць здымкі інтэр'ераў шпіталю, размешчанага ў будынку былога банка. Большасць кадраў ідэалізаваныя і маюць пастановачную кампазіцыю, аднак часткова захавалі сапраўдную працоўную абстаноўку і багатыя на цікавыя дробязі. Напрыклад, у пакоі над ложкам вайскоўца можна заўважыць мапу тагачасных еўрапейскіх імперый альбо аднолькавыя падарункавыя паштоўкі ў руках параненых.

Група вайскоўцаў каля эшалонаў з параненымі, якія прыбылі з фронту

Параненыя і сёстры міласэрнасці падчас службы, якая праводзіцца святаром у адной з палат шпіталя

Санітарная машына каля аддзялення Сялянскага пазямельнага банка, дзе быў уладкаваны шпіталь

Група параненых у палаце шпіталя

Сёстры міласэрнасці ў вестыбюлі шпіталя ў чаканні параненых

Сёстры міласэрнасці, паранены і службовец шпіталя ў кабінеце галоўнага доктара шпіталя

Група параненых у палаце шпіталя

Група санітараў уносіць параненых у будынак шпіталя

Доктар і сёстры міласэрнасці каля ложка параненага ў палаце шпіталя

Здымкі Мікалая II не маюць дэталяў, якія б дазволілі лакалізаваць месца, аднак з тлумачальных подпісаў вынікае, што фотакарткі былі зробленыя майстрам П. М. Гельгорам на чыгуначным вакзале Гродна падчас візіту імператара 1 лістапада 1914 г.», — напісаў на сваёй фэйсбук-старонцы Перагудаў.

Былы банк, дзе ў час вайны быў шпіталь — гэта будынак на сённяшняй вуліцы Леніна, 9. Цяпер там знаходзіцца штаб арміі. Фатограф Гельгор быў прадстаўніком дынастыі гродзенскіх фатографаў, якая працавала ў горадзе некалькі дзесяцігоддзяў з 1896 года да канца 1930-х.

Будынак гродзенскага шпіталя ў 1914 годзе

Сучасны выгляд таго самага будынка

Чытайце таксама:

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Найвядомейшая гістарычная выява Новага замка ў Гродне аказалася несапраўднай

«Пад фразай «какая разница» хаваецца жаданне захаваць савецкі статус-кво»

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне на месцы знесенага гістарычнага будынка адкрылі даражэнны буцік-гатэль

Каментары да артыкула