БЕЛ Ł РУС

У Тайландзе рэзка вырасла колькасць беларускіх турыстаў

7.05.2025 / 20:45

Nashaniva.com

Колькасць беларусаў, якія выбіраюць адпачынак у гэтай азіяцкай краіне, з пачатку года істотна павялічылася, паведамілі ў Асацыяцыі тураператараў Расіі са спасылкай на даныя турыстычнага ўпраўлення Тайланда.

Фота: vecteezy.com

На адпачынак у гэтую азіяцкую краіну за першыя чатыры месяцы года адправілася 16 125 нашых суайчыннікаў — гэта адразу на 151,8% больш, чым было годам раней.

Аднак жа гэта, вядома, не параўнальна з колькасцю турыстаў, якія едуць на адпачынак у Тайланд з Расіі. Іх колькасць за першыя чатыры месяцы года вырасла на 15,2% у параўнанні са студзенем-красавіком 2024 года. Усяго ў краіну за названы перыяд заехала 880 тысяч расіян. Па турпатоку сваіх грамадзян у Тайланд Расія займае трэці радок, саступаючы толькі Кітаю і Малайзіі. 

Раней стала вядома, што з 1 мая замежным грамадзянам, у тым ліку беларусам, перад уездам у Тайланд неабходна запаўняць асаблівую лічбавую карту прыбыцця (TDAC).

Чытайце таксама:

«Мы не кітайцы, мы тайцы». У Тайландзе звольнілі супрацоўніка нацпарка пасля канфлікту з расіянамі, якія павіталі яго па-кітайску «ні хаа»

Тайланд з 1 мая ўводзіць новаўвядзенне для тых, хто ўязджае. Што трэба ведаць беларускім турыстам

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак

Каментары да артыкула