БЕЛ Ł РУС

Украіна атакавала арсенал далёка за Масквою, ідзе эвакуацыя жыхароў

7.05.2025 / 14:28

Nashaniva.com

100-ы арсенал Мінабароны Расіі размешчаны каля горада Нея Кастрамской вобласці. Цяпер там абвешчаная эвакуацыя.

Ёсць падставы думаць, што ўлады хаваюць наступствы ўдару, бо жыхароў гарадка з сямітысячным насельніцтвам эвакуююць.

«Сёння раніцай на тэрыторыі Нейскага раёна Кастрамской вобласці была адбіта атака ўкраінскага беспілотніка. Разбурэнняў і пацярпелых няма», — паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар вобласці Сяргей Сітнікаў.

Чатырма гадзінамі пазней ён жа напісаў:

«Аператыўны штаб прыняў рашэнне аб эвакуацыі жыхароў з паўднёвай часткі горада дзеля бяспекі. Кіраўнік рэгіёна сустрэнецца з людзьмі і асабіста праверыць умовы, створаныя для нейцаў у пункце часовага размяшчэння».

100-ы арсенал Мінабароны Расіі. Фота wikimapia.org

Фота і відэа з Неі пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула