БЕЛ Ł РУС

Армія Пакістана атрымала «свабоду дзеянняў» для ўдару па Індыі ў адказ

7.05.2025 / 13:29

Nashaniva.com

Узброеныя сілы Пакістана ўпаўнаважаныя прыняць адказныя меры ў сувязі з агрэсіяй Індыі — адпаведнае рашэнне прыняла Рада нацыянальнай бяспекі Пакістана, паведамляе Samaa.

Sabir Mazhar/Anadolu via Getty Images

У рэзідэнцыі прэм’ер-міністра Пакістана 7 мая адбылося экстраннае пасяджэнне РНБ. Рада ўпаўнаважыла Узброеныя сілы краіны на прыняцце адказных дзеянняў, заяўляючы пра права краіны на самаабарону ў адпаведнасці з арт. 51 Статута ААН.

У артыкуле 51 Статута ААН прызнаецца права дзяржавы-члена арганізацыі на індывідуальную або калектыўную самаабарону ў выпадку ўзброенага нападу — да таго часу, пакуль Савет Бяспекі не прыме неабходныя меры дзеля падтрымання міжнароднага міру і бяспекі.

«Пакістан пакідае за сабой права рэагаваць у той час, у тым месцы і тым спосабам, якія ён выбярэ сам», — гаворыцца ў заяве па выніках сустрэчы.

Рада таксама заклікала міжнародную супольнасць неадкладна звярнуць увагу на дзеянні Індыі. Эскалацыя, падкрэслілі ў РНБ, уяўляе сур’ёзную пагрозу рэгіянальнаму міру і стабільнасці. 

Чытайце таксама:

Міністр абароны Пакістана заявіў пра гатоўнасць завяршыць ваенны канфлікт пры згодзе Індыі

Пакістан заявіў пра восем загінулых у выніку індыйскага ўдару

Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане

Каментары да артыкула