БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына атрымала ў твар за тое, што ела бяляш у тралейбусе

7.05.2025 / 13:6

Nashaniva.com

Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 2 мая разгледзеў незвычайную справу аб хуліганстве ў грамадскім транспарце. У сакавіку абвінавачаны раптам накінуўся на незнаёмую дзяўчыну за тое, што яна зайшла ў салон з беляшом. Падрабязнасці паведамляе сайт Вярхоўнага суда.

Мужчына, па версіі следства, схапіў дзяўчыну за валасы і ўдарыў двойчы — адзін раз па твары, другі — па руцэ. Пры гэтым, са слоў сведак, мужчына паводзіў сябе абуральна і гучна выказваў незадаволенасць пахам ежы ў салоне.

Сам абвінавачаны на судзе адмаўляў, што дзейнічаў з хуліганскіх памкненняў. Суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства) і прызначыў штраф 30 базавых адзінак — 1260 рублёў.

Таксама ён павінен выплаціць 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелай і 126 рублёў дзяржпошліны. Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула