БЕЛ Ł РУС

У Познані мужчына напаў на дзяўчатак-падлеткаў з Украіны і Беларусі

6.05.2025 / 21:17

Nashaniva.com

Паліцыя польскага горада Познань шукае мужчыну, які чапляўся да 13-гадовых дзяўчатак з Украіны і Беларусі, а пасля накінуўся на адну з іх. Інцыдэнт адбыўся 5 мая каля 17.30 у лясным масіве ў раёне вуліцы Ку Дэмбіне (Ku Dębinie), піша Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Дзяўчынкі (дзве з іх родам з Украіны, адна з Беларусі) гулялі па лесе і ўбачылі мужчыну. Паміж ім і дзецьмі завязалася слоўная сварка, якая затым перарасла ў бойку з адной з дзяўчынак.

«Мужчына ўцёк з месца здарэння да прыбыцця патрульных. У выніку здарэння падлеткі не атрымалі цялесных пашкоджанняў. Пасля кансультацыі з пракурорам мы праводзім мерапрыемствы ў сувязі з парушэннем асабістай недатыкальнасці, але хочам пераканацца, ці не было ў гэтым выпадку здзейснена злачынства сэксуальнага характару. Таму ў найбліжэйшы час, у адпаведнасці з дзейнымі працэдурамі, усе дзяўчынкі будуць дапытаныя ў судзе. Адначасова мы працуем над высвятленнем асобы гэтага мужчыны і яго затрыманнем», — прыводзіць мясцовае Radio Eska словы прадстаўніка ваяводскай камендатуры ў Познані Івоны Лішчынскай.

Прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Познані Лукаш Ваўжыняк паведаміў, што пракурор будзе расследаваць выпадак «з пункту гледжання спробы прымусу пацярпелай да іншых дзеянняў сэксуальнага характару».

Акаўнт poznan_moment у сацсетцы X распаўсюдзіў інфармацыю, што мужчыну было за 50 гадоў, ён ехаў на зялёным ровары, а дзяўчынку спрабаваў душыць. Яе сяброўкі выбеглі на вуліцу, каб паклікаць на дапамогу.

Чытайце таксама:

55-гадовы гвалтаўнік з-пад Гродна шмат што паспеў за ліпень 2024-га — і падпісаць кантракт з арміяй Расіі, і загінуць

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт

Удзельнікі вайны з Украінай, якія вярнуліся з вайны, забілі ў Расіі як мінімум 240 чалавек

Каментары да артыкула