БЕЛ Ł РУС

Беларус знайшоў на гарышчы манету, якая можа каштаваць амаль 18 тысяч даляраў

6.05.2025 / 17:20

Nashaniva.com

Чытач выдання «Анлайнер» напісаў у рэдакцыю з просьбай ацаніць сваю знаходку. А нумізмат, да якога рэдакцыя звярнулася з просьбай даць ацэнку знаходкі, сказаў, што, магчыма, гэта вельмі дарагая манета, калі яна сапраўдная.

Гаворка ідзе пра памятную срэбную манету наміналам у 1 рубель, адчаканеную ў 1912 годзе «ў памяць адкрыцця манумента імператару Аляксандру III».

Сёння падобныя экзэмпляры ў Расіі каштуюць ад 900 000 да 1 500 000 расійскіх рублёў, гэта значыць да $18 000 (у залежнасці ад стану).

Праўда, ёсць нюанс: каб гаварыць пра рэальную цану, патрэбныя экспертыза і сертыфікацыя — на рынку часта сустракаюцца падробкі.

Чытайце таксама:

Кіроўца рэйсавага аўтобуса хацеў увезці праз мяжу 450 срэбных манет

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны

Трамп загадаў спыніць чаканку аднацэнтавых манет

Каментары да артыкула