БЕЛ Ł РУС

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне

5.05.2025 / 23:22

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social заявіў, што мае намер дамагацца хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне сумесна з турэцкім прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Дональд Трамп і Рэджэп Таіп Эрдаган у 2019 годзе. Фота: Peter Nicholls, Pool Photo via AP

«У мяне толькі што адбылася вельмі добрая і прадуктыўная тэлефонная размова з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам. Мы абмеркавалі шэраг тэм, уключаючы вайну паміж Расіяй і Украінай, Сірыю, сектар Газа і многае іншае. Я з нецярпеннем чакаю сумеснай працы з прэзідэнтам Эрдаганам над тым, каб пакласці канец недарэчнай, але смертаноснай вайне паміж Расіяй і Украінай — проста цяпер!», — напісаў Трамп.

Ён таксама нагадаў, што ў перыяд свайго першага прэзідэнцкага тэрміну ў яго склаліся «выдатныя адносіны» з Эрдаганам.

Па словах Трампа, турэцкі прэзідэнт запрасіў яго з візітам у Турцыю, а сам Эрдаган неўзабаве мае намер наведаць Вашынгтон. 

Чытайце таксама:

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е

«Чырвоныя лініі»: Трамп адказаў, пры якіх умовах ЗША выйдуць з перамоў адносна вайны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір

Каментары да артыкула