БЕЛ Ł РУС

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту

5.05.2025 / 20:21

Nashaniva.com

У парку Перамогі ў Рэчыцы паставілі помнік у гонар лётчыкаў ваенных часоў — цывільны самалёт Ан-2, выпушчаны праз шмат дзесяцігоддзяў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, піша «Флагшток».

Скрыншот відэа «Дняпровец»

Пасля таго, як «Флагшток» раней звярнуў увагу на абсурднасць гэтай ідэі, яе аўтар кіраўнік мясцовага Цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі «Скіф» Уладзімір Габраў апраўдваўся на дзяржаўным ТБ, заяўляючы, што знайсці для помніка вайсковы самалёт цяпер немагчыма.

Для транспартавання «кукурузніка» 5 мая ў абедзенны час перакрывалі частку вуліцы Савецкай у цэнтры горада.

Экспанат везлі з майстэрні ВА «Беларуснафта», дзе аднаўлялі самалёт 1990-га года выпуску. Тэхніка прадпрыемства была задзейнічаная і пры яго транспартаванні.

Ан-2 везлі без крылаў — мабыць, іх прымацуюць ужо на месцы.

Фота: «Дняпровец»

«Кукурузнік» з прапелерам, пафарбаваным у колеры дзяржаўнага сцяга, цяпер будзе стаяць у парку побач з танкам на пастаменце.

Чытайце таксама:

«Гэта нешта жудаснае». Дэлегацыя чыноўнікаў прыйшла павіншаваць 103-гадовага ляжачага ветэрана

Прайшла репетыцыя параду. Галоўны надпіс над трыбунай напісалі з памылкай

Парад на 9 мая ў Мінску пройдзе не раніцай, а вечарам

У Гомелі «Рускі дом» пад маўчанне ідэолагаў масава раздае георгіеўскія стужкі

Каментары да артыкула