БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў

4.05.2025 / 23:18

Nashaniva.com

«Я ж ездзіў у Эфіопію, Зімбабвэ — не было магчымасці».

Максім Рыжанкоў і іншыя чыноўнікі пасля нарады. Скрын відэа БТ

У сюжэце БТ паказалі, як пасля нарады міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў кажа прэс-сакратарцы Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, што разабраўся з дровамі.

— Наталля Мікалаеўна, я дакалоў усе дровы.

— Толькі цяпер?

— Ну там на 10 кубоў. (…) Я ж ездзіў у Эфіопію, Зімбабвэ — там у мяне не было магчымасці.

Магчыма, гэта адказ на заўвагу Лукашэнкі пасля чэмпіяната па колцы дроваў у лістападзе 2024 года. Лукашэнка тады спытаў: «Журналісты колюць, а чыноўнікі і генералы — дзе?».

Калоць дровы — хобі Лукашэнкі. Даходзіць да таго, што ў паездках да Пуціна ў Расію для Лукашэнкі там звозяць дровы, каб ён мог — прынамсі на камеру — пахваліцца сваім уменнем. Сярод прапагандыстаў некалькі гадоў праводзяць чэмпіянат па колцы дроў, дзе Лукашэнка паказальна просіць папрацаваць калунамі і сваё блізкае атачэнне — Наталлю Эйсмант, бізнэсмена Сяргея Цяцерына, дзяўчат са службы пратаколу, сенатара Дзмітрыя Баскава.

Чытайце таксама:

Генералаў Хрэніна і Вальфовіча адправілі на дровы

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА

Каментары да артыкула