БЕЛ Ł РУС

55-гадовы гвалтаўнік з-пад Гродна шмат што паспеў за ліпень 2024-га — і падпісаць кантракт з арміяй Расіі, і загінуць

4.05.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Апошняя аватарка Андрэя Авярушкі — «Я люблю Растоў-на-Доне».

Праект «Хачу жыць» апублікаваў спіс беларусаў, якія ваююць на баку Расіі ва Украіне. Некаторыя з іх загінулі на фронце.

Адзін з такіх — Андрэй Іосіфавіч Авярушка. Ён падпісаў кантракт з расійскай арміяй 1 ліпеня 2024 года, а ўжо 29 ліпеня 2024 года загінуў.

Па інфармацыі BelPol, Авярушка нарадзіўся ў 1969 годзе. Паходзіў з вёскі Яскевічы, што ў Гродзенскім раёне, працаваў на рамонтна-будаўнічым прадпрыемстве «Гроднагарбуд».

Андрэй Аверушка. Фота з базы ад BelPol

Яшчэ ў часы БССР быў асуджаны па 115-м артыкуле КК (згвалтаванне) да шасці год пазбаўлення волі. Відаць, з таго часу ў яго засталіся татуіроўкі на руках, якія можна разглядзець на яго партрэтах у сацсетках.

На асноўнай аватарцы Андрэй сфатаграфаваны на фоне надпісу «Я люблю Растоў на Доне». Цяпер у яго профілі — толькі жалобныя допісы ад дачкі.

Фота: старонка ва УКантакце Андрэя Аверушкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула