БЕЛ Ł РУС

Памятаеце віцебскага турэмнага блогера, якога чарговы раз адправілі за краты? Яму пашанцавала з апеляцыяй

4.05.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Блогер Віктар Еўшыкаў змог раскруціцца на тым, што распавядаў пра свой шасцігадовы досвед жыцця за кратамі. У студзені 2025 года яго зноў асудзілі. Але цяпер жонка Віктара падзялілася з падпісчыкамі шчаслівай навіной: пададзеная апеляцыя спрацавала.

Блогер Віктар Еўшыкаў. Скрыншот відэа

Віктар Еўшыкаў адматаў не менш за 6 гадоў у беларускіх калоніях (ва ўзросце 18 да 25 гадоў). У адным з відэа мужчына тлумачыў, што ён — не грамадзянін Беларусі, а асоба без грамадзянства, але мае ў Беларускі дазвол на жыхарства.

Пакаранне ў яго было па артыкуле аб распаўсюдзе наркотыкаў. Пасля вызвалення ён пасяліўся ў Віцебску. Паколькі маладосць мужчыны прыйшлася на турэмны перыяд, ён добра засвоіў побыт за кратамі і стаў расказваць пра яго ў сацсетках.

Цяпер на акаўнт Еўшыкава ў тыктоку падпісана больш за 45 тысяч чалавек, у інстаграме — больш за 18 тысяч. Каля 3 тысяч падпісчыкаў мае яго канал у тэлеграме і каля 2 тысяч канал на YouTube. Але часова ўсе сацыяльныя сеткі блогера вядзе яго жонка, бо Віктар зноў трапіў за краты.

Віктар Еўшыкаў з жонкай. Фота з яго інстаграма

У лютым 2025 года віцебскі суд прысудзіў Віктару два з паловай гады калоніі (пракурор прасіў на год больш). Дакладны артыкул, па якім судзілі блогера, невядомы, але раней ён распавядаў пра тое, чаму яго затрымалі ў жніўні 2024 года. Па словах мужчыны, адзін з суседзяў патэлефанаваў у міліцыю і паскардзіўся, што ў кватэры зверху наркатычны прытон. У іншым відэа Віктар дадаў, што непрыемная сітуацыя адбылася праз марыхуану.

Жонка блогера распавяла падпісчыкам, што 2 мая разгледзелі апеляцыю Віктара, і ў выніку зменшылі тэрмін на паўгода.

— А хто не верыў, казаў, што дададуць… Мазгоў вам няхай дададуць, людзі… Мы трапілі пад гэты мінімальны працэнт, калі змяншаюць тэрмін. Значыць, лёс на нашым баку!

@evshik06

♬ оригинальный звук - Бывший Заключённый 18+

Невядома, ці паспеў блогер пагасіць судзімасць за папярэднія турэмныя прыгоды. Калі яна скончылася, то яго, хутчэй за ўсё, будзе чакаць яшчэ і амністыя на год. Сёлета яна распаўсюджваецца і на наркатычныя тэрміны — але не для рэцыдывістаў.

Чытайце таксама:

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера

Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер

Каментары да артыкула