БЕЛ Ł РУС

Вучыч не збіраецца адмяняць візіт у Маскву на 9 мая: Я сказаў Пуціну, што прыеду

1.05.2025 / 19:14

Nashaniva.com

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч яшчэ ў сакавіку казаў, што плануе наведаць Маскву на 9 мая ў 80-ю гадавіну перамогі ў Другой сусветнай вайне. Яго запрасіў Пуцін.

Аляксандр Вучыч (злева) з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Архіўнае фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У Еўракамісіі папярэдзілі Вучыча пра наступствы візіту ў Маскву. Але ён ад планаў не адмаўляецца.

«Адно толькі пытанне, якое пакаранне панясуць Вучыч і Сербія? Яны кажуць, што пакараюць мяне, што закуюць у ланцугі. Сербія знаходзіцца на еўрапейскім шляху, але я асабіста гатовы да ўсіх відаў пакарання. Я стрымаю сваё слова, я сказаў прэзідэнту Пуціну, што прыеду і я паеду», — сказаў Вучыч газеце «Вячэрнія навіны».

Сербія падала заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз у 2009 годзе і атрымала статус кандыдата ў 2012-м. 29 красавіка Вучыч сустрэўся з еўракамісарам у пытаннях пашырэння ЕС Мартай Кос і тая перадала яму афіцыйнае папярэджанне аб тым, што яго візіт у Расію ўскладніць перамовы аб прыёме краіны ў ЕС. 

На 9 мая ў Маскву збіраецца і прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца.

Чытайце таксама:

Лукашэнка, Пашынян, Фіца і Додзік. Хто яшчэ прыедзе на Парад Перамогі ў Маскву?

Вучыч пракаментаваў 100-тысячны пратэст у Бялградзе

Сербія адклікала свой голас у падтрымку рэзалюцыі Генасамблеі ААН з асуджэннем Расіі

Аляксандр Вучыч пакаяўся, што Сербія прагаласавала ў ААН за рэзалюцыю з асуджэннем Расіі

Каментары да артыкула