БЕЛ Ł РУС

Хуткамарынаваная радыска — вясновы хіт

2.05.2025 / 15:51

Nashaniva.com

Марынаваная радыска — выратаванне для любой прэснай ці сумнай стравы. Яна імгненна палепшыць смак і дадасць тэкстурную разынку амаль да любой ежы. Асабліва добра гатаваць яе вясной, калі радыска ў сезоне.

Фота: epicurious.com

Нават калі вам здаецца, што вы не любіце радыс, не спісвайце гэты рэцэпт з рахункаў: ён ідэальна аздобіць вашы салаты і сэндвічы або шашлык. (А яшчэ ён смачны сама па сабе!)

Вазьміце любы від воцату, трохі часнаку і яшчэ некалькі простых складнікаў, каб прыгатаваць марынаваныя лустачкі радыскі менш чым за гадзіну.

Смак у іх будзе хутчэй воцатава-салёны, чым ярка-радысачны. Але пры гэтым лустачкі застануцца храбусткімі і свежымі. 

У адрозненне ад ферментаваных марынадаў, якія патрабуюць некалькіх дзён ці нават тыдняў, хуткія марынады (таксама званыя «марынады з халадзільніка» ці «воцатныя марынады») гатуюцца вельмі хутка — літаральна за гадзіну.

Каб зрабіць хутка марынаваны радыс, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Змясціце часнок, перац (калі дадаяце) і радыску ў слоік з накрыўкай.
  2. У мернай шклянцы змяшайце венчыкам воцат, ваду, цукар (калі дадаяце) і соль.
  3. Уліце воцатную сумесь у слоік з радыскай.
  4. Зачыніце слоік накрыўкай і пастаўце ў халадзільнік мінімум на 30 хвілін або да дасягнення жаданага смаку (аптымальна — на гадзіну). 

Захоўваеце марынаваную радыску ў слоіку з накрыўкай у халадзільніку да трох тыдняў.

Чытайце таксама:

Салата з радыскі і зеляніны — папаўняем запас вітамінаў

Грыль — гэта не толькі абвугленыя каўбаскі. Падборка небанальных рэцэптаў

Чым карысная спаржа, як яе выбраць і што з яе можна прыгатаваць

Ізноў спаржа: найлепшыя рэцэпты з каралевай травеньскай гародніны

Як уласнаручна зрабіць маянэз ды іншыя запраўкі для салаты

Каментары да артыкула