БЕЛ Ł РУС

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць

30.04.2025 / 16:30

Nashaniva.com

Валерый Пяўніцкі лічыць барацьбу з людзьмі, якія маюць цягу да свайго полу, глупствам.

Валерый Пяўніцкі. Фота: прэс-служба БФГ

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе Валерый Пяўніцкі расказаў, як ставіцца да гульцоў з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй.

У трэнера спыталіся, якое самае не жаночае захапленне ён сустракаў у сваіх вучаніц, піша Betnews. Пяўніцкі вырашыў паразважаць пра арыентацыю.

«Гэта пра лесбіянак, ці што? Даволі распаўсюджаная з'ява за мяжой, у мяне ў кожнай камандзе былі такія дзяўчаты. Ды і ў нашых таксама. Але я нармальна да гэтага стаўлюся.

Даказана ж, што 10% насельніцтва планеты адчувае цягу да прадстаўнікоў свайго полу, і мяне заўсёды замілоўваюць спробы кагосьці ўзяцца гэты працэс рэгуляваць», — сказаў трэнер.

Пяўніцкі за кар'еру паспеў папрацаваць у еўрапейскіх і афрыканскіх клубах, а таксама патрэніраваць зборную Азербайджана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула