БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у саміце Трохмор’я ў Варшаве

29.04.2025 / 22:37

Nashaniva.com

29 красавіка 2025 года Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у саміце Ініцыятывы Трохмор’я ў Каралеўскім замку ў Варшаве, які адбыўся па запрашэнні прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Удзел у ім узялі дэлегацыі з больш чым 20 краін.

Святлана Ціханоўская падчас саміту. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

На працягу саміту Святлана Ціханоўская правяла шэраг кароткіх размоў з лідарамі краін-удзельніц. Яна паразмаўляла з прэзідэнтамі Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Польшчы, Эстоніі, Албаніі, а таксама з міністрам транспарту Турцыі, памочнікам сакратара ЗША па энергетыцы і міністрам па еўрапейскіх справах Іспаніі.

«Я выступаю за тое, каб Беларусь вярнулася ў еўрапейскую прастору — не толькі палітычна, але і эканамічна, лагістычна, энергетычна. Ініцыятыва Трохмор’я — гэта тая платформа, дзе мы можам будаваць будучыя партнёрствы для вольнай Беларусі,» — заявіла Святлана Ціханоўская падчас саміту.

Трохмор’е — гэта рэгіянальная ініцыятыва супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў сферах транспарту, энергетыкі, бяспекі і лічбавай інфраструктуры. 

Чытайце таксама:

Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Ціханоўская: «Добрыя рускія» маюць заявіць, што не будуць замахвацца на суверэнітэт Беларусі

Каментары да артыкула