Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты
На тыкток-старонцы Святланы Ціханоўскай з'явіліся фрагменты шчырага інтэрв'ю з ёй. У адным з іх палітык раскрывае страшную праўду, якая многіх расчаруе — яна не такая ўжо і майстрыха ў прыгатаванні катлет.
Скрыншот з відэа
«Ведаеш, я разумею, што мяне там абражалі катлетніцай, але так здарылася, што я не вельмі ўмею гатаваць катлеты. Таму калі ёсць у халадзільніку адна цыбуліна — добра, калі ёсць дзве — можна і дзве пакласці. Усё, што ёсць у халадзільніку, можна ў катлеты замяшаць — і будзе смачна.
Ну, вось гэты міф пра катлетніцу… Хай так і будзе», — з усмешкай расказвае Святлана Ціханоўская.
Чытайце таксама:
Каліноўскі, Шрэк, Nokia 3310. Ціханоўская запоўніла анкету, як у дзяцінстве
«Сустрэліся дзве адзіноты». Саннікаў працягвае кпіць з Ціханоўскай ФОТАФАКТ
Халіп пра Саннікава, Ціханоўскую і катлеты: Гэта выключна пра ежу, бываюць такія дзіўныя супадзенні