БЕЛ Ł РУС

У Шклове даішнікі спынялі п'янага кіроўцу са стральбой

28.04.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Пра ўжыванне ноччу на 28 красавіка супрацоўнікамі ДАІ зброі для спынення п'янага кіроўцы ў Шклове паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі міністэрства, ноччу інспектары ДАІ загадалі спыніцца кіроўцу аўтамабіля «Ніва». Але ён праігнараваў іх патрабаванне і паспрабаваў уцячы, едучы па дарозе Орша — Шклоў — Магілёў.

«Пасля неаднаразовых папярэджанняў аб выкарыстанні зброі інспектар зрабіў прыцэльныя стрэлы па колах. Аўто спынілі», — паведамілі ў МУС.

У апублікаваным роліку бачны момант трапляння ў кола, пасля чаго машына пачынае віхляць і спыняецца. Кіроўцам аказаўся 55-гадовы жыхар Аршанскага раёна. Раней ён ужо быў пазбаўлены правоў на кіраванне.

У мужчыны былі прыкметы ап'янення. Праведзеная экспертыза засведчыла наяўнасць у крыві 1,3 праміле алкаголю. У дачыненні да парушальніка складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў, ён змешчаны ў ІЧУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула