БЕЛ Ł РУС

Дэфіцыту пакуль не будзе: Турцыя адмяніла забарону на экспарт лімонаў

8.04.2025 / 18:22

Nashaniva.com

Міністр гандлю Турцыі Амер Балат прыняў такое рашэнне пасля сустрэчы з вытворцамі.

Турцыя адмяніла забарону на экспарт лімонаў. Такое рашэнне прыняў міністр гандлю Амер Балат пасля сустрэчы з чыноўнікамі, дэпутатамі і фермерамі.

«Часовыя абмежаванні на экспарт лімонаў былі знятыя. У найбліжэйшы перыяд дынаміка цэн на ўнутраным рынку будзе рашуча адсочвацца, і кантрольныя мерапрыемствы будуць працягнутыя», — напісаў Балат у X.

Турэцкая прэса паведамляе, што забарона знятая да 15 мая. Далей урад будзе прымаць рашэнні, зыходзячы з наяўнай сітуацыі.

Турэцкія ўлады раней паведамілі пра часовую забарону на экспарт лімонаў з-за замаразкаў. У Беларусі пасля гэтага загаварылі пра магчымы скачок цэн або нават дэфіцыт лімонаў, паколькі Турцыя — асноўны пастаўшчык гэтай садавіны.

Чытайце таксама:

Цэны на лімоны падскочаць праз дэфіцыт

Турцыя прыпыніць экспарт лімонаў, у тым ліку ў Беларусь

На рынках пачалі прадаваць расаду. Колькі яна сёлета каштуе?

Каментары да артыкула