БЕЛ Ł РУС

Турцыя прыпыніць экспарт лімонаў, у тым ліку ў Беларусь

7.04.2025 / 18:10

Nashaniva.com

Турцыя з 8 красавіка часова спыняе экспарт лімонаў з-за неспрыяльных умоў надвор'я ў раёнах збору ўраджаю, піша РБК.

Паводле інфармацыі турэцкага Мінгандлю, нядаўнія замаразкі закранулі міжземнаморскія правінцыі Адана, Мерсін і Хатай.

Прыпыненне паставак была ўзгоднена з Міністэрствам сельскай і лясной гаспадаркі, а ў выпадку неабходнасці могуць быць уведзеныя і дадатковыя меры. Рашэнне накіравана на абарону ўнутранага попыту і забеспячэнне харчовай бяспекі ў краіне.

Паводле даных Асацыяцыі экспарцёраў Міжземнамор'я, у 2024 годзе Турцыя экспартавала 1,639 мільёна тон цытрусавых, што прынесла краіне $1,046 мільярда прыбытку.

Галоўны пакупнік турэцкіх лімонаў — Расія, якая ў мінулым годзе набыла іх на $375 мільёнаў даляраў. За ёй ідуць Ірак ($197 млн), Украіна ($108 млн), Румынія ($49 млн) і Польшча ($48 млн).

Прыпыненне экспарту лімонаў, верагодна, закране і беларускія крамы. Як высветліў Office Life, у буйных гандлёвых сетках прадстаўленыя лімоны ў тым ліку з Турцыі. Пры гэтым буйныя дастаўкі ўвогуле прапануюць замовіць замест лімонаў лайм.

Чытайце таксама:

На рынках пачалі прадаваць расаду. Колькі яна сёлета каштуе?

Ці трэба мыць цытрусавыя? Адказ здзівіць

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў

Каментары да артыкула