БЕЛ Ł РУС

Брэсцкі акумулятарны завод ідзе ў часовы прастой

7.04.2025 / 17:52

Nashaniva.com

Брэсцкі акумулятарны завод «Айпаўэр» плануе пайсці ў часовы прастой да 12 мая і скараціць колькасць штатных супрацоўнікаў, даведалася «Еўрарадыё». З чым звязаная неабходнасць прастою і колькі супрацоўнікаў скароцяць, у кампаніі не патлумачылі.

Брэсцкі акумулятарны завод. Фота: БелТА

Журналіст «Еўрарадыё» даведаўся пра намеры прадпрыемства, патэлефанаваўшы ў ягоны аддзел кадраў пад выглядам беларуса, які шукае працу. Нагодай для званка стала праверка чутак, што завод можа неўзабаве закрыцца.

Брэсцкі акумулятарны завод быў створаны ў 2016 годзе, а поўнасцю пабудаваны ў 2020-м. Ён выпускае акумулятары і сістэмы назапашвання энергіі. Спачатку завод належаў бізнэсмену Віктару Лемяшэўскаму, але праект выклікаў шырокія пратэсты з-за экалагічнай небяспекі.

Пасля таго як Лемяшэўскі стаў фігурантам крымінальнай справы, завод перайшоў новым уласнікам — Сяргею Кагановічу і Дзмітрыю Баскаву. Прадпрыемства перайменавалі ў «Акумулятарны альянс», і яно аднавіла працу ў 2021 годзе. Пазней да ўласнікаў далучыліся Лемяшэўскі і Папок праз расійскую кампанію, а таксама Брэсцкі аблвыканкам.

Кампанія таксама пашырыла дзейнасць у Расіі і цяпер уваходзіць у вялікую групу 1AK-GROUP, якая займаецца таксама тэхнікай і лагістыкай.

Чытайце таксама:

Facebook-групу супраць акумулятарнага завода ў Брэсце ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Акумулятарны завод пад Брэстам прызналі бяспечным

Стала вядома, калі могуць запусціць акумулятарны завод пад Брэстам

Будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам працягнецца. Рашэнне аб прыпыненні адменена

Каментары да артыкула