БЕЛ Ł РУС

Затрымалі кур'ера тэлефонных махляроў. Шкода склала 250 тысяч рублёў

15.03.2025 / 12:9

Nashaniva.com

У 70-гадовай мінчанкі спачатку зламыснікі пад выглядам супрацоўнікаў «Энергазбыту» выпыталі асабістыя звесткі, паведамляе прэс-служба МУС.

Пасля патэлефанаваў ілжэ-міліцыянер і пераканаў, што яе дадзеныя выкарыстоўваюцца для злачынстваў: каб пазбегнуць адказнасці, трэба задэклараваць зберажэнні.

Пенсіянерка аддала прыбыламу кур’еру 170 тысяч рублёў. Аператыўнікі высветлілі асобу і затрымалі кур’ера — 60-гадовага жыхара сталіцы.

Ён распавёў, што сам пацярпеў ад махляроў, узяў некалькі крэдытаў і аддаў ім грошы. А потым згадзіўся «дапамагаць» іншым пажылым людзям, забіраючы ў іх грошы нібыта для пераводу на «бяспечныя рахункі» ў Нацыянальным банку.

Акрамя гэтай жанчыны, мужчына атрымаў яшчэ больш за 80 тысяч рублёў ад двух іншых пацярпелых. Частку сродкаў ён перавёў пераводам, астатняе адвёз за мяжу і асабіста перадаў пасрэдніку.

Чытайце таксама:

У Telegram прыходзяць махлярскія паведамленні пра «смерць знаёмых»

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

У Беларусі новы спосаб махлярства — тэлефануюць нібыта з паліклінікі

Міліцыя праз смс заклікала беларусаў быць пільнымі з тэлефоннымі махлярамі

Каментары да артыкула