БЕЛ Ł РУС

У Беларусі могуць з'явіцца агульныя нумарныя знакі без прывязкі да рэгіёну

8.03.2025 / 17:2

Nashaniva.com

Беларусь рыхтуецца да ўвядзення новых аўтамабільных нумароў без абазначэння рэгіёну. Пра гэта расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Фота ілюстрацыйнае

Цэпер у Мінску заканчваюцца нумарныя знакі з кодам «7» і ўжо анансавана, што надалей для сталіцы будзе выкарыстоўвацца код «8». Пасля гэтага ў рэзерве Дзяржаўтаінспекцыі застанецца толькі дзявятка, якая, верагодна, будзе замацаваная за Мінскай вобласцю.

Увогуле ж краіна ўжо рыхтуецца да пераходу на новую сістэму нумарных знакаў без рэгіянальнай прывязкі.

Па словах Віктара Ротчанкава, у новых рэгістрацыйных знаках не будзе кодаў рэгіёнаў, а самі нумары будуць утрымліваць тры лічбы і чатыры літары. У прыватнасці, мяркуецца, што ў пачатку нумара будуць дзве літары, затым тры лічбы, пасля іх зноў дзве літары.

«У літарным выражэнні выконваць прывязку да рэгіёну мы не хочам», — падкрэсліў кіраўнік ДАІ.

Паводле яго слоў, сучасныя камп'ютарныя базы дазваляюць ідэнтыфікаваць аўтамабілі без неабходнасці падзелу па рэгіёнах.

Пакуль дакладныя тэрміны пераходу на новую сістэму дзяржнумароў не называюцца, аднак тэхнічна ДАІ да іх вырабу ўжо гатовая. 

Чытайце таксама:

У Мінску заканчваюцца аўтамабільныя нумары з сямёркай

Па ўсёй Беларусі ўсталявалі каля 60 тысяч разумных камер з распазнаваннем твараў

«Падпіраючы гэту машыну, задумайся пра наступствы для свайго здароўя». Пагрозы ў адным мінскім двары

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый

Каментары да артыкула