БЕЛ Ł РУС

Telegram уводзіць магчымасць платных паведамленняў

7.03.2025 / 19:54

Nashaniva.com

У сакавіцкім абнаўленні Telegram з'явіліся новыя функцыі, якія дазваляюць публічным асобам і аўтарам кантэнту кантраляваць уваходныя паведамленні і манетызаваць сваю папулярнасць. Пра гэта паведаміла прэс-служба Telegram.

Цяпер карыстальнікі могуць зрабіць перапіску з незнаёмцамі платнай, атрымліваючы за гэта зоркі Telegram. Гэта не толькі абараняе ад спаму, але і дазваляе манетызаваць сваю ўвагу.

Дадаткова ў новых чатах цяпер адлюстроўваецца інфармацыя пра суразмоўцу, уключаючы яго краіну, дату рэгістрацыі і агульныя групы. Гэта дапаможа хутчэй распазнаваць ашуканцаў і пазбягаць непажаданых кантактаў.

Таксама зоркі Telegram цяпер можна выкарыстоўваць для аплаты падпіскі Telegram Premium і выводзіць праз платформу Fragment. Уладальнікі суполак атрымалі магчымасць кіраваць балансам зорак, а бізнэс — дадатковыя зніжкі на адпраўку праверачных кодаў праз Telegram Gateway.

Акрамя таго, карыстальнікі Android цяпер могуць трансляваць відэа на Chromecast, а ў профілях з'явілася функцыя замацавання падарункаў.

Чытайце таксама:

Telegram пачне паказваць краіну, у якой зарэгістраваны акаўнт, і дату яго рэгістрацыі. Ці можа гэта быць небяспечным?

Расійскія спецслужбы працуюць над узломам Сігнала

Microsoft афіцыйна закрывае Skype пасля 22 гадоў працы месенджара

Каментары да артыкула