БЕЛ Ł РУС

Затрыманы аўтар гімна Усебеларускага народнага сходу

6.03.2025 / 19:28

Nashaniva.com

Крыніца «Люстэрка» паведаміла выданню аб затрыманні Анатоля Чэпікава — дырэктара Палаца культуры МАЗ, прадзюсара, кампазітара і аўтара «гімна УНС».

Анатоль Чэпікаў. Фота: Анатоль Чэпікаў / Instagram

Па інфармацыі выдання, дырэктара ПК МАЗ затрымалі каля месяца таму. У ПК журналістам адказалі, што Чэпікаў «часова не працуе».

Мабільны нумар мужчыны цяпер недаступны. Мяркуючы па вайбер-акаўнце, звязанаму з нумарам, у апошні раз ён з'яўляўся анлайн 12 лютага 2025 года. У VK ён не заходзіў пасля 11 лютага.

Чэпікава падазраюць па карупцыйным артыкуле, піша «Люстэрка».

Акрамя працы на пасадзе дырэктара ПК МАЗ, Анатоль Чэпікаў з'яўляецца прадзюсарам гурта «PROвокация», які актыўна ўдзельнічаў у прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства» перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2025 годзе.

Чэпікаў напісаў гімн акцыі БРСМ «Беларусь памятае» і гімн пятага Усебеларускага народнага сходу «Беларусь».

Раней мужчына займаў пасаду гендырэктара радыёстанцыі «Пілот FM» (яе заснавальнік — БРСМ). У інстаграме ён называе сябе «заснавальнікам» станцый «Пілот FM» і «Душэўнае Радыё».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула