БЕЛ Ł РУС

За нападамі на мячэці ў Вялікабрытаніі можа стаяць сетка тэлеграм-каналаў, звязаная з Расіяй

28.02.2025 / 17:29

Nashaniva.com

Пра сувязь адпаведных рэсурсаў з Расіяй піша The Guardian са спасылкай на расследаванне арганізацыі Hope not hate, якая змагаецца з расізмам і фашызмам у Вялікабрытаніі.

Фота: hopenothate.org.uk

Мяркуючы па ўсім, менавіта з гэтымі тэлеграм-каналамі звязаная хваля антыісламскіх графіці, якія з'явіліся на мячэцях і мусульманскіх школах на ўсходзе і поўдні Лондана ў пачатку лютага.

У каналах можна знайсці інструкцыі аб тым, як зрабіць выбухоўку ў хатніх умовах і вырабіць зброю на 3D-друкарцы. У іх абяцаюць узнагароды: 2500 фунтаў стэрлінгаў за падпал паліцэйскай машыны і 100 фунтаў стэрлінгаў — за відэазапісы з вандалізмам мячэцяў.

На аснове граматычных памылак і іншых дэталяў Hope not hate прыйшла да высновы, што за каналам стаяць людзі з Расіі.

«Па папярэдніх даных, мяркуючы па ўсім, гэта расійская аперацыя ўплыву, якая ўзнікла ў адказ на беспарадкі ў Вялікабрытаніі ў спробе аднавіць гвалт любымі даступнымі метадамі», — гаворыцца ў справаздачы.

Улетку 2024 года ў Брытаніі пачаліся антыімігранцкія пратэсты і масавыя беспарадкі. Падставай для іх стаў напад на танцавальную студыю ў Саўпорце, у выніку якога загінулі тры дзяўчынкі.

Чытайце таксама:

Імя Мухамед стала самым папулярным у Вялікабрытаніі? Так, але вы робіце з гэтага памылковыя высновы

Пасля забойства дзяцей у англійскім Саўтпарце ўспыхнулі беспарадкі, 39 паліцэйскіх параненыя

У брытанскім Лідсе дэпутат пасля перамогі на выбарах падняў сцяг Палесціны і выгукнуў «Алах Акбар»

Каментары да артыкула