БЕЛ Ł РУС

Урад паэксперыментуе з пастаўкамі тавараў у далёкія краіны

27.02.2025 / 18:19

Nashaniva.com

У Беларусі да 1 чэрвеня 2025 года будзе рэалізаваны пілотны праект па кансалідацыі тавараў для іх пастаўкі ў краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 25 лютага 2025 года № 113, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Фота ілюстрацыйнае

Адказным за рэалізацыю пілотнага праекта і кансалідатарам заявак на перавозку экспартных грузаў чыгуначным транспартам да марскіх партоў, марскіх паромаў, партовых тэрміналаў, чыгуначных станцый у якасці грузаадпраўшчыка вызначана РУП «Белмытсэрвіс».

Мінпраму, Мінлясгасу, Мінсельгасхарчу, «Беллеспаперапраму», «Белнафтахіму», «Белдзяржхарчпраму», «Беллегпраму», аблвыканкамам, Мінгарвыканкаму даручана сфарміраваць і прадставіць у «Белмытсэрвіс» партыі тавараў для пастаўкі. Тое ж рэкамендавана зрабіць «Беларускай калійнай кампаніі».

У канчатковым выніку Мінтранс прааналізуе справаздачу «Белмытсэрвісу» аб выкананні пілотнага праекта з адпаведнымі высновамі і прапановамі і не пазней за 10 чэрвеня 2025 года праінфармуе Саўмін пра вынікі рэалізацыі пілотнага праекта.

Чытайце таксама:

Урад прызнаў, што заданне па экспарце ў 2024 годзе не выканана

Літва спыніла транзіт беларускага алею, вырабленага з украінскага рапсу

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 2024

Што будзе ў выпадку, калі ЗША прыпыніць санкцыі на беларускі калій і банкі

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці

Каментары да артыкула