Маркаў заявіў, што аўдыторыя дзяржаўных СМІ ў інтэрнэце вырасла каласальна
«Сукупная аўдыторыя — 5,8 млн карыстальнікаў», — сказаў Марат Маркаў.
Марат Маркаў. Фота: БелТА
Аўдыторыя дзяржаўных СМІ ў інтэрнэце вырасла каласальна, паведаміў журналістам міністр інфармацыі Марат Маркаў, піша БелТА.
«Трэба адзначыць вашу ж працу, працу ўсёй медыясферы дзяржаўнай у інтэрнэт-асяроддзі. Рост колькасці карыстальнікаў толькі ў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі на YouTube — да 7,5 млн карыстальнікаў, і гэта рост на 44% за год. Гэта каласальная лічба. У рэгіянальных СМІ рост яшчэ вышэйшы-на 53%. Сукупная аўдыторыя — 5,8 млн карыстальнікаў», — сказаў Марат Маркаў.
Прырост такімі тэмпамі, паводле слоў міністра, азначае, што «СМІ выконваюць сваю задачу па прыцягненні ў першую чаргу моладзі да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі».
На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі працуе 1139 сродкаў масавай інфармацыі, з іх 71 — сеткавае. І амаль няма незалежных.