Пуцін «высока ацэньвае» вынікі перамоў у Эр-Рыядзе
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў сустрэчу дэлегацый Расіі і ЗША «вельмі добразычлівай».
Уладзімір Пуцін
Мэтай сустрэчы ЗША і РФ у Эр-Рыядзе было, як сцвярджае Пуцін, павышэнне ўзроўню даверу. Без гэтага немагчыма развязаць украінскі крызіс, заявіў ён.
Па словах Пуціна, ад Злучаных Штатаў на перамовах былі «зусім іншыя людзі — без прадузятасці і асуджэнняў».
Цяпер Расія, заявіў Пуцін, гатовая вярнуцца за стол перамоў па Украіне. Прытым, маўляў, Масква ніколі ад іх і не адмаўлялася.
Ён паведаміў, што з задавальненнем сустрэнецца з Дональдам Трампам, але гэтая сустрэча павінна быць падрыхтаваная.
Таксама Пуцін лічыць, што пасярэднікі ў дыялогу Расіі і ЗША не патрэбныя. Негатыўную рэакцыю ж Кіева, што расійска-амерыканскія перамовы адбываюцца без яго, ён назваў недарэчнай.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Мы ў самы складаны момант не прынялі ультыматуму. Не прымем і цяпер
Чаго чакаць беларусам ад новага сусветнага парадку? Разважанні пра новую рэальнасць
Пуцін перанёс пасланне Федэральнаму сходу з-за падрыхтоўкі меркаванай сустрэчы з Трампам
Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай