БЕЛ Ł РУС

Сын Трампа заклікаў «не тыкаць цмока ў вока»

19.02.2025 / 7:50

Nashaniva.com

Сын амерыканскага прэзідэнта Дональд Трамп-малодшы ў артыкуле для кансерватыўнага навіннага сайта Human Events напісаў, што ЗША павінны быць гатовыя адказаць на любы ваенны выклік з боку Кітая, але пры гэтым заставацца адкрытымі для перамоваў з Пекінам.

Дональд Трамп-малодшы. Фота: Julia Demaree Nikhinson / AP

Бізнэсовец заклікаў кангрэсменаў-рэспубліканцаў падтрымаць прапанаваную ягоным бацькам кандыдатуру Элбрыджа Колбі, які з’яўляецца прыхільнікам жорсткай палітыкі ў дачыненні да Кітая, на высокапастаўленую пасаду ў Пентагоне.

Паводле слоў Трампа-малодшага, Колбі «прызнае, наколькі моцны Кітай у параўнанні з іншымі краінамі», у сувязі з чым лічыць, што ЗША трэба «сканцэнтраваць ваенныя сілы» на Пекіне.

У той жа час Колбі падтрымлівае пункт гледжання, што не варта «без неабходнасці тыкаць цмока ў вока», напісаў сын прэзідэнта. Ён лічыць, што «амерыканскі народ атрымае найбольшую выгаду ад балансу сіл з Кітаем, які дазволіць пазбегнуць вайны».

Чытайце таксама:

Сын Трампа назваў ідыётамі тых, хто даў дазвол на дальнабойныя ўдары па Расіі

Сын Трампа многае вырашае. Вось як тлумачаць нявыбар Пампеа

Каментары да артыкула