БЕЛ Ł РУС

ЕС можа выдзеліць Украіне велізарны пакет дапамогі —700 мільярдаў еўра

18.02.2025 / 13:30

Nashaniva.com

ЕС рыхтуе беспрэцэдэнтны шматмільярдны пакет дапамогі на закупку вайсковай тэхнікі для Украіны, піша УНІАН.

Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак расказала пра ягоны маштаб, заявіўшы, што сума можа скласці каля 700 мільярдаў еўра.

«Мы запусцім вялікі пакет, якога ніколі раней не было ў такім маштабе», — сказала Бербак у кулуарах Мюнхенскай сустрэчы.

Новы пакет на сотні мільярдаў еўра можа быць прафінансаваны за кошт агульнага доўгу краін — членаў ЕС, механізму, які ўжо выкарыстоўвалі падчас пандэміі каранавіруса.

«Як у выпадку з еўра ці крызісам COVID-19, цяпер будзе фінансавы пакет для гарантавання бяспекі ў Еўропе. Гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні», — растлумачыла дыпламат.

Яна падкрэсліла, што мір ва Украіне магчымы толькі праз сілу:

«Для гэтага неабходныя жорсткія і доўгатэрміновыя гарантыі бяспекі для Украіны, моцны блок НАТА і прагрэс у перамовах пра далучэнне Украіны да Еўрапейскага саюза. Як еўрапейцы, як немцы, мы цвёрда стаім на баку Украіны — надаючы вайсковую, гуманітарную і фінансавую падтрымку».

Бербак нагадала, што з моманту поўнамаштабнага расійскага ўварвання краіны Еўропы падтрымалі Украіну на агульную суму больш за 134 мільярды еўра, прычым адна толькі Германія — амаль на 44 мільярды еўра.

Чытайце таксама:

Келаг: Ніхто не будзе навязваць Украіне мірнае пагадненне

Умовы прапанаванай эканамічнай дамовы паміж ЗША і Украінай выглядаюць кабальнымі

Як Украіну шантажавалі ў Мюнхене і чаму сарвалася здзелка з ЗША 

Каментары да артыкула