БЕЛ Ł РУС

Работніка Мазырскага НПЗ, якога жорстка затрымліваў мінскі ГУБАЗІК, судзяць па дзвюх крыміналках

16.02.2025 / 11:58

Nashaniva.com

62-гадоваму Ігару Шуканаву інкрымінуюць удзел у пратэстах і паклёп на Лукашэнку.

26 лютага ў Мазырскім раённым судзе пачынаецца закрыты працэс над 62-гадовым супрацоўнікам лабараторыі інфарматыкі і сувязі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Ігарам Шуканавым. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах.

За «паклёп» на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), звязаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асаблівага цяжкага злачынства, яму пагражае ад хіміі на паўгода жа калоніі на 6 гадоў.

За ўдзел у пратэстах (ч.1 арт. 342 КК) Шуканаву пагражае ад арышту да 4 гадоў калоніі.

Ігара Шуканава паказальна жорстка затрымлівалі 1 жніўня 2024 года. Па яго з Мінска прыехалі губазікаўцы. Яго затрымалі проста на працоўным месцы. Затым заводскім аўтамабілем «УАЗ-Patriot» вывезлі за прахадную завода.

Недалёка ад аўтобуснага прыпынку, на паркоўцы каля галоўнай прахадной завода, дзе ў той час былі людзі, губазікаўцы зладзілі паказальнае збіццё Шуканава — выцягнулі з УАЗа, кінулі тварам на асфальт і, націснуўшы каленам на галаву, надзелі кайданкі.

Адметна, што раніцай таго дня работніка НПЗ судзілі па адміністратыўным артыкуле за распаўсюд «экстрэмізму». Яму далі штраф і вызвалілі — каб праз некалькі гадзін арыштаваць.

Чытайце таксама:

Настаўніцу беларускай мовы з Мінска з 20-гадовым стажам судзяць за абразу Лукашэнкі

Маладую выкладчыцу англійскай мовы судзяць за палітыку. Пагражае да 12 гадоў

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі

Каментары да артыкула