БЕЛ Ł РУС

Роберт Ф. Кенэдзі-малодшы зацверджаны на пасадзе міністра аховы здароўя ЗША

14.02.2025 / 07:59

Nashaniva.com

Роберт Ф. Кенэдзі-малодшы, які падчас перадвыбарчай барацьбы ў ЗША адмовіўся ад вылучэння ўласнай кандыдатуры і падтрымаў Дональда Трампа, у чацвер быў зацверджаны Сенатам на пасаду міністра аховы здароўя і сацыяльных службаў.

Фота: Jose Luis Magana / AP

За яго кандыдатуру прагаласавалі 52 заканадаўцы, супраць выказаліся 48. Мітч Макконэл (былы лідар рэспубліканцаў у верхняй палаце Кангрэса) стаў адзіным рэспубліканцам, які выступіў супраць зацвярджэння Кенэдзі-малодшага і далучыўся да 47 дэмакратаў, што галасавалі супраць яго.

Кэнэдзі, які раней быў вядомы сваёй крытыкай вакцынацыі, паабяцаў абараняць існуючыя праграмы вакцынацыі, адзначае «Голас Амерыкі».

71-гадовы Кенэдзі — юрыст, спецыяліст у сферы экалагічных праблем. Цяпер ён узначаліць ведамства, у кампетэнцыю якога ўваходзяць праграмы Medicare і Medicaid, што забяспечваюць медыцынскае страхаванне для больш чым 140 мільёнаў амерыканцаў. Міністэрству, кіраўніком якога стане Кэнэдзі, таксама падпарадкоўваюцца Нацыянальныя інстытуты здароўя (NIH), адзначаецца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула