БЕЛ Ł РУС

Каверын пра Трампа: Я думаў, ён рэальны пацан, а ён аказаўся рыжым баязлівым клоўнам

13.02.2025 / 23:23

Nashaniva.com

Вядучыя перадачы «Обычное утро» Канстанцін Каверын і Марына Ментусава эмацыйна выказаліся пра прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Канстанцін Каверын і Марына Ментусава. Скрыншот: «Обычное утро»

«Я думаў, ён рэальны пацан, а ён аказаўся рыжым баязлівым клоўнам. Вось так ты вырашыў вайну спыніць? «Паважаны спадар прэзідэнт Пуцін»? Ну, акей, давай», — пачаў Каверын.

На яго думку, з Усходу ў нас — фашызм, а з Захаду — жахлівая, несхаваная крывадушнасць. Гэта вядучы адзначае і пра байдэнаўскую адміністрацыю, і за адміністрацыяй Трампа.

«Усё тое ж самае «мы з вамі, мы з вамі, мы з вамі». А што вы з намі? Мы тут гінем тысячамі. І вось прыходзіць гэты во «я зараз тут усё павырашаю». Пальцы веерам — «паважаны спадар Пуцін»», — сказаў Каверын.

Яго сувядучая Марына Ментусава падкрэсліла, што заўсёды прытрымлівалася адной і той жа пазіцыі:

«У мяне песімістычны настрой. Але я нібыта ў гэтым настроі з прыходу Трампа да ўлады. У мяне ў цэлым не было ніякіх ілюзій на яго конт».

Каверын не пагадзіўся з тымі, хто прапануе пачакаць далейшых крокаў прэзідэнта ЗША:

«Усе прапануюць пачакаць. Я заўсёды думаю: вось Марыі Зайцавай пакажыце гэта ўсё. Ці там пацанам украінскім, якія хаця б паспрабавалі. Яны спрабавалі і спрабуюць дагэтуль — у акопах, на марозе, у лайне. Яны б'юць гэтага рускага».

І прапанаваў каму-небудзь з асяроддзя Трампа да яго звярнуцца:

«Не знойдзецца нікога ў асяроддзі Трампа, хто б сказаў яму: «Эй, рыжы, ты зассаў? Гэта твая рыторыка месяц ці два таму была? Давайце сустрэнемся? Гэта ты, Дональд? Сабярыся, мужык, у цябе ж такія яйцы, ты ж увесь свет пужаў, ты ж Канаду збіраешся далучыць».

Чытайце таксама:

Трамп і Пуцін могуць дамовіцца пра спыненне агню да Вялікадня ці 9 мая

Кіраўнік Пентагона: Прыняць рэальнасць — не значыць ісці на саступкі Пуціну

Міністр абароны Нямеччыны: Лепш бы ЗША не ішлі на саступкі да пачатку перамоў

Трамп і яго каманда запэўніваюць, што не плануюць спыняць падтрымку Украіны

Каментары да артыкула