БЕЛ Ł РУС

Украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло ў Данецкай вобласці

13.02.2025 / 19:40

Nashaniva.com

Украінская армія ўпершыню за год змагла адкінуць расейскія войскі ў Данецкай вобласці, вызваліўшы сяло Пясчанае, размешчанае за пяць кіламетраў ад Пакроўска. Акрамя таго, украінскія сілы прасунуліся на два кіламетры ў суседніх населеных пунктах, піша Bild.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

Як адзначае фінскі вайсковы аналітык Эміль Кастэхельмі, украінскія войскі правялі серыю контратак з розных напрамкаў. Хоць тэрыторыя, вызваленая УСУ, пакуль невялікая, сам факт адступлення расійскіх войскаў ва Украіне ўпершыню з восені 2023 года выклікаў прыкметную нервовасць сярод расейскіх Z-блогераў.

Расійскія крыніцы пацвярджаюць, што УСУ замацаваліся ў прамысловай зоне заходняй часткі сяла Пясчанае і вядуць баі ў жылых раёнах.

Для абароны Пакроўска гэты контрудар вельмі важны, паколькі расійская армія ўшчыльную падышла да стратэгічнай трасы Е50, якая злучае горад з цэнтральнай Украінай. Яе страта магла б прывесці да блакады ўкраінскіх войскаў у Пакроўску.

Акрамя таго, УСУ актывізаваліся і на тэрыторыі Расіі. У Курскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы вярнулі пад кантроль тры невялікія населеныя пункты. Расійскія вайсковыя блогеры публікуюць кадры наступлення 82-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ, што пацвярджае паведамленні аб прасоўванні ўкраінскіх сіл.

Чытайце таксама:

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Украінскія вайскоўцы збілі на Данбасе расійскі самалёт Су-25 ВІДЭА

Адступаючы, УСУ падарвалі дарожную развязку паміж Пакроўскам і Канстанцінаўкай ВІДЭА

Каментары да артыкула