БЕЛ Ł РУС

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

12.02.2025 / 12:7

Nashaniva.com

Апошняе відэа ў тыктоку прапагандыст Уладзімір Паньчак-Шарамета выклаў у лістападзе 2024 года.

Уладзімір Паньчак-Шарамета. Фота: БелТА

43-гадовы прапагандыст Уладзімір Паньчак-Шарамета родам з Львоўскай вобласці, аднак не жыве ва Украіне.

Ён быў госцем у эфірах беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА, дзе трансляваў антызаходнія і антыўкраінскія наратывы. Паньчака-Шарамету прадстаўлялі як блогера, які «20 гадоў жыве ў Лондане».

У тых жа інтэрв'ю Паньчак-Шарамета расказваў, што ён грамадзянін Польшчы і што сядзеў у польскай турме падчас кавіда.

«Калі вяртаўся з Украіны ў Польшчу, прынцыпова не надзяваў вось гэтую анучу (медыцынскую маску — НН). Польскі памежнік мяне скампраметаваў, завязалася перапалка, я яго ўзяў за кашулю і трошкі патрос. Яны мяне адпусцілі, жыў сабе спакойна. А пасля аказваецца, што яны правялі суд без мяне. У выніку далі 4 месяцы турмы».

Нядаўна блогер знік. 

У тэлеграм-канале Уладзіміра Паньчака-Шараметы людзі паведамляюць, што яго арыштавалі ў Беларусі.

Па адной з версій, гаворка ідзе пра 130 артыкул Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці), а ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Паводле іншых меркаванняў, яму закідаюць незаконнае выкарыстанне дронаў.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт

У Вільні за апаганьванне мемарыяла ахвярам рэпрэсій у Беларусі судзяць прарасійскага блогера

У Славакіі школьнік адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту праз яго пазіцыю па вайне ва Украіне

Каментары да артыкула